У бліжэйшыя тры дні надвор’е ў сталіцы будзе вызначаць паступленне халоднага паветра з поўначы

20 апреля 2015

Мокры снег, дождж і моцны вецер. У бліжэйшыя тры дні надвор’е ў сталіцы будзе вызначаць паступленне халоднага паветра з поўначы Еўропы. Сёння слупок тэрмометра не перавысіць 5 градусаў цяпла. Ноччу апусціцца да мінус 3. У аўторак сіноптыкі прагназуюць кароткачасовыя ападкі. І да 10 градусаў цяпла.

Алена Хадачынская, інжынер-сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі: "У сераду пераломны момант. Холад адыходзіць. І паступова вятры перастройваюцца на заходнія. У сераду днём яшчэ месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература можа яшчэ не гэтак высокая. Але ўжо з’яўляецца з Заходняй Еўропы цёплы ветрык. У дзённыя гадзіны да 13 градусаў цяпла".

Напрыканцы тыдня чакаецца да 18 градусаў цяпла. А ў заходніх раёнах вобласці да 20. Надвор’е ў уікэнд будзе камфортным. Кароткачасовыя дажджы не сапсуюць настрой, таму што днём паветра прагрэецца да 23 градусаў.