У БДТУ адкрылася ваенная кафедра

3 сентября 2021

Ваеннай падрыхтоўцы ў нашай краіне надаюць асаблівую ўвагу. Яшчэ ў адной навучальнай установе зараз функцыянуе ваенная кафедра. Праз 18 гадоў у сценах Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта адбылася цырымонія перадачы штандара. З гэтага года, акрамя цывільнай прафесіі, студэнты змогуць праходзіць навучанне па ваенных спецыяльнасцях:  баявое выкарыстанне мотастралковых  падраздзяленняў,  а таксама арганізацыя агульнавайсковага тылавога забеспячэння. Пасля выпуску з універсітэта навучэнцы атрымаюць першае воінскае званне "лейтэнант запасу". 

У перыяд навучання студэнты будуць атрымліваць навыкі ў навучальных аўдыторыях універсітэта, а таксама ў боксах з ваеннай тэхнікай Мінскага гарнізона.  Завершыцца навучанне выніковай практыкай з выездам на месяц у воінскую часць.