У Бярэзінскім раёне правяраюць гатоўнасць усіх службаў да надзвычайных сітуацый

24 апреля 2018

З-за моцнага урагану затор на дарозе і аварыя з удзелам школьнага аўтобуса. Па такой легендзе сёння ў Бярэзінскім раёне правяраюць гатоўнасць усіх службаў да надзвычайных сітуацый. У комплексных вучэннях задзейнічаны ратавальнікі, міліцыя, медыкі, дарожныя службы - усяго 33 арганізацыі. На працягу трох дзён яны будуць адпрацоўваць пазаштатныя здарэнні ў тэорыі і на практыцы. Абвал моста, уцечка газу, аварыя з выкідам аміяку.

Такія маштабныя комплексныя вучэнні ў кожным раёне Мінскай вобласці праходзяць раз на сем гадоў. У чэрвені экстранную эстафету прыме Жодзіна.