У Белаазёрску адкрыўся філіял тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання

2 ноября 2021

Развіццё патэнцыялу і талентаў для ўсіх: у Белаазёрску з'явіўся філіял тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.  Людзі з асаблівасцямі змогуць навучыцца гатаваць, маляваць, займацца лепкай і іншымі відамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Для іх арганізуюць школу бяспекі, літаратурныя чытанні і ўрокі адаптацыі ў грамадстве. А яшчэ  экскурсіі. Каб паездкі былі камфортнымі, філіялу падарылі  сацыяльнае таксі: спецыяльны мікрааўтобус з пад'ёмнікам. Такая пляцоўка ў Белаазёрску з'явілася ўпершыню. 

Праект рэалізавалі па  дзяржпраграмах "Сацыяльная абарона" і "Даступнае асяроддзе".  У планах  адкрыць у філіяле аддзяленне дапамогі  дома.