У Беларусі зарэгістраваны 122 435 чалавек са станоўчым тэстам на каранавірус

21 ноября 2020

У Беларусі на 21 лістапада паправіліся і выпісаны 102 113 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Зарэгістраваны 122 435 чалавек са станоўчым тэстам на каранавірус. Усяго праведзена 3 041 384 тэсты. За ўвесь перыяд распаўсюджвання COVID-19 на тэрыторыі краіны памерлі 1 089 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.