У Беларусі зафіксаваны ўсплёск продажу цяжкіх наркотыкаў

15 августа 2013

Гэта заявіў сёння нашаму каналу кіраўнік наркакантролю МУС Беларусі Мікалай Карпянкоў падчас анлайн-канферэнцыі. Зараз усе намаганні праваахоўнікаў накіраваныя на спыненне распаўсюджвання на тэрыторыі краіны наркасыравіны. Да такіх цяжкіх наркотыкаў, як гераін і метадон, дабавіўся карфентаніл. Менавіта гэта зелле атрымала шырокае распаўсюдвжанне апошнім часам, асабліва на тэрыторыі Віцебскай і Магілёўскай абласцей.