У Беларусі вырас экспарт медпаслуг

1 июля 2022

Іншаземцы да нас едуць і па медыцынскую дапамогу. Экспарт медпаслуг у Беларусі вырас больш чым у два разы. Аб гэтым журналістам паведаміў намміністра аховы здароўя Барыс Андрасюк. У посткавідны час у нас актыўна праходзіць мадэрнізацыя і будаўніцтва новых аб'ектаў аховы здароўя: толькі за мінулы год было пабудавана і ўведзена ў эксплуатацыю 27. Абнаўляецца матэрыяльная база, з'яўляюцца новыя метады лячэння і высокакваліфікаваныя спецыялісты - усё гэта адбіваецца, у тым ліку і на паказчыках па росце экспарту медпаслуг. У Беларусі толькі летась прайшлі лячэнне 160 тысяч іншаземцаў больш чым са 130 краін.