У Беларусі ўспамінаюць легендарнага дыпламата Кузьму Кісялёва

1 ноября 2013

Першага міністра замежных спраў БССР. Легендай яго завуць і за тое, што заступіў на пасаду ў фатальныя 40-я, за тое, што ён заклаў асновы цэлай дыпламатычнай школы за рэкордны міністэрскі стаж. І, зразумела, за тое, што менавіта пры ім мы ў ААН сталі паўнапраўным членам. Вось і мая калега Анастасія Багамолава, здымаючы рэпартаж пра дыпламата, убачыла адразу некалькі эпох у гісторыі краіны.


Сёння ў Беларусі ўспамінаюць легендарнага дыпламата Кузьму Кісялёва. Першага міністра замежных спраў БССР. Як Беларусь стала адной з краін-заснавальніц і паўнапраўным членам ААН? Аб сакрэтах дыпламатыі - Анастасія Багамолава.



Ён выйшаў з народа. Не баяўся вымоў і спагнанняў. Не звяртаў увагі нават на выбрыкі партыйных вярхоў. Быўшы легендарным дыпламатам, ён заставаўся ўрачом і ратаваў людзей. Кузьму Кісялёву, першаму міністру замежных спраў БССР, споўнілася б сёння 110 гадоў.



Яму споўнілася б 110. Кузьму Кісялёву - першаму міністру замежных спраў БССР і народнаму камісару аховы здароўя. Урач па прафесіі, дыпламат па прызначэнні 22 гады ўзначальваў беларускую дэлегацыю на сесіях генеральнай Асамблеі ААН.


Андрэй Савіных, прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь: З імем Кузьмы Венядзіктавіча Кісялёва звязана фактычна станаўленне беларускай дыпламатычнай службы і беларускай дыпламатычнай школы. Тыя прынцыпы і працэдуры, якія былі закладзеныя пры ім, дзейнічаюць дагэтуль. Ён стаў наркамам замежных спраў яшчэ ў 1944 годзе.


Красавік 45-га. Наша дэлегацыя на ўстаноўчай канферэнцыі ў Сан-Францыска. Заяву робіць міністр замежных спраў Кузьма Кісялёў.


Беларускі народ паслаў сваю дэлегацыю на канферэнцыю ў Сан-Францыска з адзіным жаданнем унесці свой уклад у справу міру і арганізацыі будучай бяспекі.


Кісялёў прымаў непасрэдны ўдзел і ў падрыхтоўцы статуту, які ад імя БССР падпісаў у тым жа 45-м. Быўшы часткай СССР, наша краіна пацвярджала свой суверэнны статус дэ-юрэ. Але на вялікай дыпламатычнай арэне галоўная заслуга Кузьмы Кісялёва - як сказалі б зараз - прасоўванне брэнда сваёй краіны. Дзякуючы менавіта яго заўвазе нас перасталі зваць White Russia.



Ордэны Леніна, Знак Пашаны. 2 ордэны Працоўнага Чырвонага сцяга. Гэта толькі малая частка дзяржузнагарод Кузьмы Кісялёва. Але больш за ўсё ён ганарыўся медалём За абарону Масквы. Яшчэ ў 41-м ён адправіў 4 рапарты на фронт, але ў выніку ратаваў людзей у маскоўскім шпіталі.



Ён не баяўся вымоў і спагнанняў. Не звяртаў увагі нават на выбрыкі партыйных вярхоў. Але нават у дыпламатыі ён заставаўся ўрачом. Па яго ініцыятыве пачалося будаўніцтва анкацэнтра ў Бараўлянах. Пры гэтым міністр, які актыўна адстойваў усе ініцыятывы, у жыцці быў вельмі сціплым чалавекам.


Кузьма Кісялёў на працягу ўсяго жыцця шукаў адказы на пытанні, думкі аб якіх тады маглі стаць крамолай, але кожнае рашэнне, кожны ўчынак - гэта непарушныя факты, сабраныя ў аўтарскіх занатоўках савецкага дыпламата. Фактычна - першай азбуцы беларускіх консулаў і паслоў.