У Беларусі ўпершыню праходзяць дні памяці ўладыкі Філарэта

14 декабря 2022

У Мінску на базе духоўна-асветніцкага цэнтра "Каўчэг" Свята-Елісавецінскага манастыра праходзяць дні памяці мітрапаліта Філарэта. Іерарху, які праслужыў Беларускай праваслаўнай царкве больш чым 40 гадоў, прысвечаны выставы, паказы кіна- і тэлевізійных фільмаў, духоўныя размовы.

Сёння, 14 снежня, - дзень анёла ўладыкі, імяніны Філарэта. І ў гонар усенародна любімага іерарха гучыць музыка і цёплыя ўспаміны тых, хто быў асабіста знаёмы з Кірылам Варфаламеевічам Вахрамеевым, хто служыў пад яго кіраўніцтвам, а таксама ўсіх праваслаўных вернікаў.

Дні памяці ў духоўным цэнтры "Каўчэг" прадоўжацца да 18 снежня. Ініцыятыву плануюць зрабіць штогадовай.