У Беларусі стартуюць выпускныя балі

10 июня 2016

А для юных беларусаў сёння дзень, які назаўжды застанецца ў памяці і ў школьным альбоме. У краіне стартуюць выпускныя балі. Сёлета сярэднюю школу скончаць больш як 57 тысяч чалавек. Мерапрыемствы, прысвечаныя ўручэнню дакументаў аб заканчэнні адукацыі, будуць праходзіць у саміх школах і іншых арганізацыях. У сувязі з правядзеннем выпускных, сёння ў краіне не будуць прадаваць алкаголь.