У Беларусі стартуе мотасезон

29 апреля 2018

Адно з самых маштабных і шматлікіх мерапрыемстваў. У гэтыя хвіліны ў Беларусі стартуе мотасезон.

Прыхільнікі культавага брэнда Harley-Davidson з больш як 10 краін пачынаюць свой шлях ад Кургана Славы. І на вачах у тысячы гледачоў у суправаджэнні дарожнай міліцыі вялікая калона матацыклаў праедзе да пляцоўкі ля Дома футбола, дзе ўжо пачалася культурна-забаўная праграма. Тут можна ўбачыць унікальнае шоу сусветных зорак Moto Freestyle, паказальныя выступленні стантрайдараў і show-room з новымі мадэлямі Harley-Davidson.

У праграме атракцыёны для дзяцей і дарослых, канцэрт зорак эстрады, а таксама мноства прызаў і сюрпрызаў для кожнага, хто наведае традыцыйнае байкерскае свята. А на дзевяць вечара запланаваны феерверк.