У Беларусі стартавалі выбары дэлегатаў УНС ад мясцовых саветаў дэпутатаў і грамадзянскага грамадства

1 апреля 2024

У Беларусі стартавалі выбары дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ад мясцовых саветаў дэпутатаў і грамадзянскага грамадства. Першымі свой пул сярод арганізацый і аб'яднанняў сфарміраваў Беларускі саюз жанчын - 80 чалавек з розных абласцей і сталіцы. З 12 сакавіка ішло актыўнае абмеркаванне і вылучэнне структурамі грамадзянскага грамадства і мясцовымі саветамі дэпутатаў кандыдатаў. Канчаткова вызначыцца з выбарам трэба будзе да 10 красавіка. З падрабязнасцямі - Лізавета Сіняк (відэа).