У Беларусі стартавала ўступная кампанія

2 мая 2019

Для абітурыентаў наступае гарачая пара. Сёння ў Беларусі стартавала ўступная кампанія.

Рэгістрацыя абітурыентаў на асноўны этап цэнтралізаванага тэсціравання падоўжыцца па 1 чэрвеня. Пункты рэгістрацыі па ўсёй краіне будуць адкрытыя  з 9 да 19 гадзін у будныя дні і з 9 да 18 гадзін у суботы - гэта 18 мая і 1 чэрвеня. А вось у майскія святы аформіцца для здачы ЦТ можна будзе толькі 6 мая! 7, 8 і 9 мая - выхадныя! Тыя абітурыенты, якія плануюць здаваць уступныя выпрабаванні ў рэзервовыя дні - нагадаем, гэта 6, 8 і 10 ліпеня, змогуць зарэгістравацца ў перыяд з 30 чэрвеня па 2 ліпеня ў спецыяльна вызначаных пунктах. 

Прыём дакументаў у ВНУ пачнецца з 12 і падоўжыцца па 17 ліпеня. Іспыты ў саміх ВНУ абітурыенты будуць здаваць з 18 па 26 ліпеня. Залічэнне на бюджэтную форму навучання падоўжыцца да 28 ліпеня, на платную аснову - да 6 жніўня.