У Беларусі сёння завяршаецца стварэнне ўчасткаў для галасавання на выбарах

16 декабря 2017

Не пазней чым у 10-дзённы тэрмін у друку будуць апублікаваныя рашэнні аб стварэнні ўчасткаў з указаннем іх меж і месцаў, дзе будуць размяшчацца ўчастковыя выбарчыя камісіі. Нагадаем, партыі і грамадскія аб'яднанні, працоўныя калектывы і грамадзяне змогуць да 31 снежня (уключна) вылучаць сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі. Мясцовыя выбары пройдуць у Беларусі 18 лютага.