У Беларусі сёння чакаецца да плюс 30

5 августа 2018

Спякота не пакідае Беларусь. Сёння ў краіне - да плюс 30. Ва ўсіх рэгіёнах магчымыя навальніцы. А ўжо заўтра крыху пахаладае. У Беларусь прыйдзе атмасферны фронт з Балтыйскага мора. Чакаюцца навальніцы і парывісты вецер. Аднак з сярэдзіны тыдня зноў горача.