У Беларусі сёння адзначаюць Дзень маці

14 октября 2017

Словы любві, павагі і падзякі сёння будуць гучаць у адрас самых блізкіх для кожнага з нас - нашых матуль. У Беларусі сёння адзначаюць Дзень маці.

Штогод больш за 100 000 беларусак становяцца мамамі. І, паводле слоў спецыялістаў, усё часцей у радзільныя цэнтры жанчыны сталі прыязджаць па тры і больш разы. Спраўна працуе і сістэма сямейнага капіталу, якая з'явілася ў нас у 2015 годзе.

Распрацоўваецца пытанне і аб дэкрэтным водпуску для бацькоў. А паслуга партнёрскія роды ёсць ва ўсіх раддамах краіны.