У Беларусі з сённяшняга дня выраслі цэны на паліва

3 сентября 2013

Так, літр бензіну з актанавым лікам 92 зараз каштуе 7800 рублёў, 95-ты - 8300, дызельнае паліва - 8500. Гэта ўжо другое павышэнне цэн на нафтапрадукты сёлета. Апошні раз яны выраслі ў студзені. Спецыялісты тлумачаць: цэны перагледжаны, каб часткова кампенсаваць павышаныя ў канцы жніўня стаўкі акцызаў. Эксперты адзначаюць, што нават пасля гэтага павышэння ў нас цэны на бензін і дызельнае паліва ўсё роўна будуць некалькі ніжэйшыя, чым у краінах Мытнай тройкі. І істотна ніжэйшыя, чым у сумежных дзяржавах. Для параўнання, на Украіне, літр 92 бензіну каштуе 1 долар 26 цэнтаў. У Літве і Польшчы цана гэтай жа маркі перавышае 1 долар 60 цэнтаў.