У Беларусі з 1 студзеня вырастуць некаторыя дапамогі і стыпендыі

28 декабря 2018

Гэта звязана са змяненнем базавай велічыні. Згодна з пастановай Саўміна, яна складзе 25,5 рубля. Адзначым, ад базавай залежаць і памеры падаткаў, збораў, штрафаў і іншых выплат. Апошні раз яна змянялася 1 студзеня гэтага года з 23 да 24,5 рубля.