У Беларусі кіраўнікі міністэрстваў і дзяржкамітэтаў працягваюць прыёмы грамадзян у Савеце Міністраў

8 февраля 2019

Сёння праблемы беларусаў будзе вырашаць старшыня Дзяржкамітэта па стандартызацыі Валянцін Татарыцкі, 13-га - міністр прамысловасці Павел Уцюпін. На 15 лютага запланаваны прыём грамадзян у міністра культуры Юрыя Бондара. Сустрэчы таксама пройдуць 20, 22 і 27 лютага. Асабісты прыём праводзіцца з 10:00 і толькі па папярэднім запісе.