У Беларусі праведзены своеасаблівы перапіс птушак

19 января 2017

У аб'ектывах дзясяткі тысяч птушак. У нашай краіне праведзены своеасаблівы іх перапіс. Падчас акцыі "Птушкі ля кармушкі" жыхары гарадоў спрабавалі сябе ў ролі арнітолагаў – частавалі крылатых, сачылі за імі ў кармушках і рабілі фота. Часцей за іншых ласавацца прыляталі сініцы, вераб'і і галкі. Аўтары лепшых птушыных фотаздымкаў атрымалі падарункі.

Спецыялісты раяць і далей падкормліваць птушак, пакуль не зменіцца марознае надвор'е і не растане снег.