У Беларусі прайшла акцыя "Татальная дыктоўка"

9 апреля 2017

Заставацца пісьменным у эпоху развіцця высокіх тэхналогій. У Беларусі прайшла акцыя "Татальная дыктоўка". Праверыць свае веды па рускай мове прыйшлі сотні беларусаў. Толькі ў Мінску выклік сабе кінулі 500 ахвотнікаў. Пісалі дыктоўку і яшчэ ў сямі гарадах краіны. Узрост удзельнікаў ад 7-мі да 70-ці. Тэкст пісьменніка Леаніда Юзафовіча чыталі вядомыя акцёры, спевакі і тэлевядучыя.

Праверыць сваю пісьменнасць можна было не толькі ў аўдыторыі, але і анлайн. Вынікі будуць вядомыя пасля 12 красавіка на сайце "Татальнай дыктоўкі".