У Беларусі працягваюцца выязныя прыёмы грамадзян

26 января 2018

У гэтым месяцы іх правядуць міністры і кіраўнікі дзяржорганаў.

Сёння на пытанні адкажуць міністр замежных спраў Уладзімір Макей, а таксама кіраўнік МНС Уладзімір Вашчанка. З насельніцтвам таксама сустрэнуцца кіраўнік Мінпрыроды Андрэй Худык і міністр прамысловасці Віталь Воўк. Выязны прыём сёння таксама ў кіраўніка Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандра Шуміліна.