У Беларусі працягваецца праверка гатоўнасці да пасяўной

25 апреля 2018

Міліцыянеры Мінскай вобласці пабывалі на 250 сельгаспрадпрыемствах. Стан тэхнікі, безгаспадарчасць і факты крадзяжу апынуліся пад пільнай увагай. Дэдлайн гатоўнасці тэхнікі да пасяўной быў прызначаны на 15 красавіка. За час маніторынгу ўручана больш як 300 загадаў. У асобных выпадках за недастатковае рэагаванне на праблему да адказнасці прыцягнутыя больш як 40 чалавек. Калі кіраўнікі не рэагавалі, справы перадавалі ў пракуратуру.

Яўген Сачак, афіцыйны прадстаўнік УУС Мінаблвыканкама: "У цэлым на гэты момант выяўляюцца адзінкавыя выпадкі безгаспадарчасці, адзінкавыя выпадкі неабгрунтаванага прастою тэхнікі. Сітуацыя кантралюецца. Калі гаварыць аб прастоі тэхнікі, то зараз гэтыя ўсе пытанні вырашаюцца ў рабочым парадку. Усе бягучыя рамонты выконваюцца ў тэрмін. Не дапушчаецца нейкіх неабгрунтаваных часовых затрымак па рамонце тэхнікі. Для гэтага ёсць і тэхнічныя магчымасці, і жаданне кіраўнікоў з гэтай сітуацыяй спраўляцца".

Яшчэ адна праблема, з якой сутыкнуліся міліцыянеры, - п'янства на рабочым месцы. Часам пад градусам знаходзілася вартаўнічая ахова. Каб пазбегнуць такіх інцыдэнтаў, прыйшлося прымяняць жорсткія меры.