У Беларусі працягваецца датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў - якія вынікі трэцяга дня

22 февраля 2024

Мы ўшчыльную набліжаемся да галоўнай падзеі гэтай зімы - адзінага дня галасавання. Гэтымі днямі беларусы фарміруюць склад Палаты прадстаўнікоў і мясцовых саветаў дэпутатаў.

Трэці дзень па ўсёй краіне ідзе датэрміновае галасаванне. Лічбы па яўцы будуць пазней.   Аднак ужо па першых двух днях можна сказаць, што яна дастаткова высокая. За ходам сочаць назіральнікі. Сёння старшыня Цэнтрвыбаркама Ігар Карпенка адзначыў, што сярод іх ёсць і прадстаўнікі краін Еўрасаюза. Гэта Германія, Літва, Польшча, Італія, Швецыя і інш. Іншымі словамі, нягледзячы на спробу дыскрэдытаваць нашы выбары раней, цікавасць да беларускай рэальнасці ў заходняй публікі ёсць.  Пра тое, як праходзіць датэрміновае галасаванне, на месцы назірала і Дар'я Рачко (відэа).



Тэгі:

#Выборы 2024