У Беларусі падаўжаюць вясновыя школьныя канікулы

4 апреля 2020
Напярэдадні, адказваючы на пытанні журналістаў, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не выключае такой магчымасці. Але перш гэтае пытанне дэталёва прааналізуюць і ацэняць патэнцыяльную напаўняльнасць класаў, улічваючы сезонныя ВРВІ і паніжэнне наведвальнасці. Сёння  Міністр адукацыі сабраў усе прапановы і далажыў Кіраўніку дзяржавы. І вось рашэнне прынята. Як стала вядома, канікулы падаўжаюць на тыдзень.