У Беларусі з'явіцца парк высокіх біятэхналогій

29 августа 2013
Пра гэта нашаму каналу ў эксклюзіўным інтэрв'ю заявіў намеснік старшыні Акадэміі навук краіны Сяргей Чыжык. Гэты праект ужо называюць самым буйным у навуковай сферы за апошні час. Рабочая назва - Белбіягорад. Плануецца, што запрацуе парк высокіх біятэхналогій у Беларусі да 2020 года.

З апошніх прарыўных праектаў нашых навукоўцаў, якія ўжо рэалізаваныя, самыя гучныя - айчынныя беспілотнікі і інавацыйнае цяплічнае асвятленне, якое дазволіла павысіць ураджайнасць амаль на траціну і ўдвая скараціць спажыванне электраэнергіі. Калі ж гаварыць мовай статыстыкі, то толькі летась экспарт беларускіх высокіх тэхналогій у параўнанні з 2011-м вырас у тры разы і склаў 10 мільярдаў долараў. Абсалютна новай прадукцыі выпушчана амаль на 2 мільярды.