У Беларусі аператыўна ліквідуюцца наступствы непагадзі

20 февраля 2022

У Беларусі 20 лютага зноў ветрана. Парывы могуць дасягаць 18 метраў за секунду. Напярэдадні шквалы прынеслі нямала непрыемнасцяў жыхарам краіны. У выніку моцнага ветру з хуткасцю да 27 метраў за секунду пацярпелі 33 населеныя пункты ў сямі раёнах Гродзенскай і Мінскай абласцей. Пашкоджаны дахі аднаго жылога дома і чатырох дзясяткаў сельгаспабудоў. Па краіне зафіксаваны 121 выпадак падзення дрэў, пашкоджаны 16 аўтамабіляў, перыядычна парушалася электразабеспячэнне 979 населеных пунктаў. Адключэнні аператыўна ліквідуюцца аварыйнымі брыгадамі. 

Парывісты вецер чакаецца ў Беларусі і заўтра, 21 лютага.