У Беларусі збанкруціўся адзіны анлайн-гіпермаркет

18 января 2013
Бестурботна нацешыцца святамі пакупнікам гэтага сайта не ўдалося. Усе тыя, хто заказаў прадукты на навагодні стол, да гэтага часу не атрымалі доўгачаканых заказаў. І не атрымаюць. Зараз аналайн-магазін збанкруціўся. Паводле афіцыйных папер, уладальнік сайта, кампанія Дана-Інвест усе два гады існавання цярпела страты, але ўпарта прадавала прадукты. За два дні да Новага года фірма перастала развозіць заказы. Больш не пашанцавала тым, хто зрабіў перадаплату на сайце гіпермаркета.
Працэдуру банкруцтва кампанія Дана-Інвест пачала яшчэ 7 снежня. Зараз усе рахункі анлайн-гіпермаркета арыштаваныя. Іншых інтэрнэт-магазінаў, якія гандлююць прадуктамі ў Беларусі, больш няма.
Юрый Зісер адзін з тых, хто быў пастаянным кліентам сайта. Як дырэктар інтэрнэт-партала, ён мог адзначыць добры дызайн і працу сайта. А вось сэрвіс кампанію падводзіў.