У Беларусі пачаўся збор кавуноў

17 августа 2019

У Гомельскай вобласці экзатычную ягаду вырошчваюць з навуковым падыходам. Там ураджайны вынік аграномы атрымліваюць у тандэме з навукоўцамі. Ад зернетка да збору - шэсць тэхналагічных этапаў. Дзясяткі выпрабаваных гатункаў, гады назіранняў. Сёлета высадзілі тысячу саджанцаў. Зманціравалі кропельны паліў. Распрацавалі сваю тэхналогію. Сёння ўжо збіраюць плён працы. Ураджайнасць - 100 цэнтнераў з гектара. Частка ягад адправіцца ў лабараторыі, каб дэталёва даследаваць перавагі кожнага гатунку. Астатняе пойдзе на продаж.

Сёлета да збору ўраджаю падышлі з вялікім багажом вопыту, які зацікавіў і мясцовых фермераў, і навукоўцаў з-за мяжы. Прычым цікавасць у іх не толькі да кавуноў, але і да яблыкаў і грушаў. Беларускія навукоўцы ўжо пачалі супрацоўніцтва з Казахстанам, Арменіяй, Расіяй і Украінай.