У Беларусі пачаліся канікулы

6 июня 2020
Адпачынак у лагерах, вядома, пройдзе па новых правілах. У прыярытэце - бяспека здароўя дзяцей. А таму больш гульняў на свежым паветры. 

Пра тое, у якіх умовах будзе праходзіць аздараўленне, раскажа Андрэй Ястрабаў. База адпачынку «Шчаткава» пад Бабруйскам вось ужо шосты год запар прымае на аздараўленне школьнікаў. Новы сезон абяцае стаць не менш масавым. Каля двухсот дзяцей, расказвае намеснік дырэктара Бабруйскіх электрычных сетак Леанід Берасневіч. Праўда, пачнецца з новаўвядзенняў. 

Ды і самі ўмовы знаходжання школьнікаў зменяцца. Стануць не менш камфортнымі. Напрыклад, сёлета абнавілі вокны ў сталовай. А вось абедзенная зала стала больш прасторнай за кошт скарачэння колькасці столікаў.

А гэта - не адзінкавыя карэкціроўкі. Антысептыкі ўжо на паверхах спальнага корпуса. Менш кантактаў прадугледжана і ў жылых пакоях. Прасторны санвузел - у кожным блоку. Наперадзе набор персаналу - педагогаў, якія, дарэчы, упершыню ўвесь заезд правядуць з дзецьмі. У тым ліку і повары. Усе 18 дзён змены. І з першага дня - кантроль за здароўем. Усіх без выключэння.

Спартыўнае поле, гурткі, летняя эстрада ўжо гатовыя прыняць юных талентаў рэгіёна. 15 чэрвеня - першы заезд. Родныя браніруюць месцы і цікавяцца ўмовамі знаходжання. Такая сітуацыя па ўсім Бабруйскім раёне, дзе актыўна ідзе падрыхтоўка да аздараўленчага сезона. 

Адпачынак на любы густ. Наўрад ці камусьці не хопіць месца, запэўніваюць спецыялісты. Не менш як па тры змены ў большасці дзіцячых лагераў гэтага сезона. Ганарацца ў «Шчаткаве» і сваім  модным дасягненнем. Дзякуючы яму лагер стаў экалагічна чыстай тэрыторыяй. Раней тут спальвалі за год да 180 кубоў дроваў. Кацельня стала электрычнай. Цяпло, гарачая вада. А галоўнае - эканомія.