У Беларусі набіраюць сілу оўпен-эйр-фэсты

16 августа 2017

9 верасня адно з такіх святаў пройдзе ў Лідзе. Каб фэст стаў больш інтэрактыўным, сёння ў Мінску стартаваў розыгрыш білетаў. Зрабілі гэта незвычайным чынам.

Арганізатары падрыхтавалі квэст. На вуліцах схавалі скарб. Загадзя на старонку ў Інтэрнэце скінулі падказку з перайначанай фатаграфіяй лакацыі з тайніком. Ахвотнікаў атрымаць бясплатны пропуск на гала-канцэрт апынулася нямала.

Падобныя квэсты пройдуць ва ўсіх абласных цэнтрах. Маштабны гала-канцэрт оўпен-эйра разгорнецца ля падножжа Лідскага замка. Хэдлайнерамі стануць вядомыя музычныя групы на чале з "Акіянам Ельзі"!