У Беларусі ідзе маштабная мадэрнізацыя медыцынскіх устаноў

30 января 2015

Новыя бальніцы, амбулаторыі, абсталяванне і сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі. У Беларусі ідзе маштабная мадэрнізацыя медыцынскіх устаноў. У самым разгары праектныя работы па абнаўленні дзіцячай абласной бальніцы ў Гомелі. А ў Мінску сёлета адкрыюцца новы радзільны дом і самая вялікая ў краіне дзіцячая паліклініка. Распрацоўваюць медыкі і новыя метады лячэння анкалогій. У 2015-ым будзе ўведзена ў эксплуатацыю медыка-генетычная лабараторыя.

У Мінск з'ехаліся дзясяткі галоўных урачоў і вядучых спецыялістаў Беларусі. Лепшыя медыкі краіны выслухалі даклад міністра аховы здароўя, а таксама падвялі вынікі мінулага і паставілі задачы на будучыню.