У Беларусі і Расіі плануюць павялічыць колькасць бюджэтных месцаў у ВНУ для студэнтаў абедзвюх краін

27 февраля 2018

Сёння ў Мінску прайшла сумесная калегія, у якой прынялі ўдзел міністры адукацыі дзвюх дзяржаў. Падчас пасяджэння абмеркавалі шматлікія пытанні, уключаючы сумесныя навуковыя праекты, будаўніцтва лабараторных карпусоў у Беларуска-расійскім універсітэце ў Магілёве. Здаць аб'ект плануюць сёлета.

На калегіі ўзнімаліся пытанні уніфікацыі падыходаў у акрэдытацыі ВНУ і якасці адукацыі ў Саюзнай дзяржаве.