У Беларусі досыцьсродкаў для супрацьстаяння афрыканскай чуме свінняў

24 августа 2013

Гэта напярэдадні заявіў у вялікім Актуальным інтэрв'ю Агенцтву тэленавін намеснік прэм'ер-міністра Беларусі. Паводле слоў Міхаіла Русага, ужо максімальна ўмацаваныя ветэрынарныя службы і ў найбліжэйшы час будуць дадаткова створаны 8 лабараторый па выяўленні гэтай хваробы. На думку экспертаў, зараз самая галоўная задача - лакалізаваць крыніцы заражэння і зрабіць гэта за максімальна кароткія тэрміны. Намміністра паведаміў, што праз паўгода пасля ліквідацыі ачагоў заражэння ветэрынарныя службы будуць прымаць рашэнне аб аднаўленні пагалоўя свінняў. Калі яно будзе станоўчым, то дзяржава акажа насельніцтву ўсю неабходную дапамогу. У прыватнасці, маладых жывёл можна будзе набыць на свінакомплексах па паніжаных цэнах або па сабекошце, таксама ахвочых забяспечаць кармамі.