У Беларусі да выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў засталося 2 месяцы

18 декабря 2017

У Магілёўскай вобласці пададзена больш за 4 тысячы заяў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп. Больш за палову з іх - у сельскай мясцовасці. Найбольшую актыўнасць выявілі прадстаўнікі Камуністычнай і Аб'яднанай грамадзянскай партый. Збор подпісаў ідзе і падчас пікетаў на вуліцах.

Валерый Берастаў, старшыня Магілёўскай абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 28-га склікання:

"Графы ў падпісным лісце можа запаўняць, лепш, калі будзе запаўняць сам выбаршчык. Але па просьбе выбаршчыка некаторыя графы можа запаўняць і член ініцыятывай групы. А вось дату і подпіс у падпісным лісце паставіць абавязаны ўласнаручна выбаршчык".

Збор подпісаў у падтрымку будучых кандыдатаў ініцыятыўныя групы могуць праводзіць і падчас абходу выбаршчыкаў. Удзельнікі абавязаны прад'явіць пасведчанне і пашпарт.

Для правядзення выбараў па краіне створаны 5 869 участкаў для галасавання. З іх больш за ўсё ў Гомельскай і Мінскай абласцях. Такую інфармацыю размясціў Цэнтрвыбаркам.