У Беларусі быў пабіты тэмпературны рэкорд, а ў Мінску заквітнела сакура

27 апреля 2019

Сітуацыю пагаршаюць гарачыя сухія дні. Напярэдадні ў Беларусі быў пабіты тэмпературны рэкорд. У Брэсце зафіксавалі амаль 28 градусаў цяпла. Рэкорды абнавіліся таксама ў Драгічыне, Высокім і Пінску. З-за такога надвор'я мялеюць рэкі. Спад узроўню вады зафіксаваны на Нёмане ля Гродна, Сожы - ля Крычава і Слаўгарада, што абцяжарвае працу рачнога транспарту.

Зрэшты, гарачае надвор'е стала і прычынай незвычайна прыгожай з'явы. У Мінску ў скверы каля музычнага тэатра заквітнела сакура. Першыя фота ўжо з'явіліся ў сацыяльных сетках. Мінчане з задавальненнем рабілі сэлфі на фоне экзатычных раслін. Адзначым, красаванне сакуры доўжыцца нядоўга - усяго 7-10 дзён. Так што, варта паспяшацца.