У Беларусі 72 % маладых людзей задаволеныя ўмовамі працы

8 февраля 2019

Такія даныя прыводзіць інфармацыйна-аналітычны цэнтр краіны аб сітуацыі на моладзевым рынку працы. Таксама рэспандэнты адзначылі, што задаволеныя прэстыжам сваёй прафесіі. Ёсць магчымасць і для кар'ернага росту. А вось на пытанне аб заробку меркаванні маладых людзей падзяліліся прыкладна пароўну - 51 % гатовыя рызыкаваць дзеля большых грошай, а вось 45 - аддаюць перавагу невялікаму, але стабільнаму прыбытку.