У Беларусь прыйшло чарговае пахаладанне

21 июня 2017

На змену спякоце - наймацнейшы дождж і шквалісты вецер. У Беларусь прыйшло чарговае пахаладанне. Аб набліжэнні буры МНС папярэдзіла жыхароў у зоне непагадзі з дапамогай СМС-рассылання. Пацярпелых няма, але ліўні на гэтым не скончыліся - навальніцы прагназуюцца і ў найбліжэйшыя дні. Слупкі тэрмометраў днём паднімуцца не вышэй за плюс 20. Яснае і цёплае надвор'е вернецца толькі да нядзелі.