У Беларусь прыбыла дэлегацыя Арэнбургскай вобласці

23 марта 2015

Да пачатку перамоў дэлегацыя Арэнбургскай вобласці ўшанавала памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. На плошчы Перамогі да мемарыяла леглі вянкі і кветкі.

На сёння ў праграме візіту і перамовы ва ўрадзе. Госці з Расіі таксама наведаюць шэраг прадпрыемстваў і сацыяльныя аб'екты.