У Беларусь віншаванні з Днём Перамогі накіроўваюць з усяго свету

9 мая 2021

Гістарычная дата вось ужо 76 гадоў для нашага народа адна з самых памятных, урачыстых і значных. Пажаданні дабрабыту, міру і росквіту беларускаму народу накіроўваюць замежныя лідары, кіраўнікі інтэграцыйных аб'яднанняў.

З кожным годам прыходзіць усё больш глыбокае ўсведамленне сэнсу той перамогі. Гісторыя Вялікай Айчыннай моцна звязала і лёсы братэрскіх народаў, хто плячо ў плячо прайшоў дарогамі вайны.