У Беларусь на II Еўрапейскія гульні працягваюць прыбываць VIP-госці

20 июня 2019

Прыкладна гадзіну таму ў Нацыянальным аэрапорце Мінск прызямліўся борт старшыні Прэзідыума Босніі і Герцагавіны. Чырвоная дарожка, рота ганаровай варты і прывітанне афіцыйных асоб - так сустракалі высокага госця.

Сярод іншых важных персон Міларад Додзік будзе прысутнічаць заўтра на цырымоніі адкрыцця галоўнага спартыўнага форуму кантынента. Сёння таксама чакаецца прыбыццё ў сталіцу Беларусі самалётаў кіраўнікоў дзяржаў Малдовы і Грузіі.