Моцны вецер у Беларусі

10 февраля 2020
Еўропу накрыў шырокі атлантычны цыклон. У Беларусь ён прынёс моцны вецер. Парывы днём месцамі могуць дасягаць 22 метраў за секунду. Як нам паведамілі ў МНС, пакуль ніякіх здарэнняў, звязаных са шкваламі, не зафіксавана. На большай частцы краіны  мокры снег, які пераходзіць у дождж. На асобных участках дарог  галалёдзіца. ДАІ заклікае вадзіцеляў і пешаходаў быць вельмі ўважлівымі на дарогах. Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру абвешчаны ў Беларусі і на заўтра.