Крыху больш за гадзіну таму ў парку "Патрыёт" у падмаскоўным Алабіне стартавала ўрачыстае адкрыццё V юбілейных Армейскіх гульняў. Іх яшчэ называюць ваеннай Алімпіядай. Больш за 30 краін і 6 тысяч удзельнікаў. Пачынаюцца спаборніцтвы з самага маляўнічага і захапляльнага конкурсу - "Танкавага біятлона". У індывідуальнай гонцы ўдзельнічаюць 4 экіпажы - Беларусь, Сербія, Кітай і Азербайджан. Наша каманда выступае на ўласнай тэхніцы - мадэрнізаваных танках Т-72Б3 з прыцэлам "Сасна-У" і рухавіком магутнасцю больш за тысячу конскіх сіл.
Сёлета беларуская зборная ўдзельнічае ў 18 з больш як 30 конкурсаў. Яны пройдуць на тэрыторыі 10 дзяржаў. Так, у Казахстане адбудзецца конкурс беспілотнікаў "Сакалінае паляванне". У Кітаі будуць спаборнічаць у трапнасці стралкі-зенітчыкі. У Іране - вадалазы. У Беларусі пройдзе другі па папулярнасці конкурс Армейскіх гульняў "Снайперская мяжа" і "Палярная зорка". Хто зойме прызавыя месцы на п'едэстале ваеннай Алімпіяды, стане вядома 17 жніўня.
У Алабіне стартавалі V юбілейныя Армейскія гульні
3 августа 2019