У Актуальным інтэрв'ю мэр Гродна - Андрэй Худык

17 марта 2014

Культурнай сталіцай Беларусі сёлета стаў Гродна. Старажытны горад-рэзідэнцыя каралёў і князёў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Тут пройдуць сотні канцэртаў, выстаў, спектакляў і фестываляў. Артысты абяцаюць стварыць на гродзенскіх вуліцах і плошчах атмасферу эпохі Рэнесанса. Цэнтральнай падзеяй стане, вядома, фестываль нацыянальных культур - яркі карнавал. Да таго ж званне культурнай сталіцы Беларусі, як спадзяюцца арганізатары, дасць новае жыццё ўсім старым будынкам у Гродне.


Як зменіцца горад сёлета? Ці змогуць аб'яднаць хай-тэк і гарадскую інфраструктуру на карысць жыхароў? А таксама дзеля чаго варта прыехаць у адзін з найстаражытнейшых гарадоў краіны? Глядзіце сёння вечарам Актуальнае інтэрв'ю з мэрам Гродна Андрэем Худыком на Беларусь 1.