У Акадэміі МУС стартавала спартакіяда сярод кадэтаў і курсантаў

20 февраля 2018

За званне самага спартыўнага ў гэтыя дні змагаюцца будучыя міліцыянеры і вайскоўцы. У Акадэміі МУС стартавала спартакіяда сярод кадэтаў і курсантаў. У спаборніцтве прымае ўдзел 11 каманд, сярод іх навучэнцы кадэцкіх вучылішчаў, спецыялізаваных ліцэяў і Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча. Наперадзе ва ўдзельнікаў тры дні напружанай барацьбы. У праграме - плаванне, падцягванні, міні-футбол, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі і крос на кіламетр.

Па выніках трох дзён спаборніцтваў суддзі вызначаць лепшыя каманды і пераможцаў у асабістых заліках. Прызёры будуць узнагароджаныя ў Нацыянальным алімпійскім камітэце.