Даведаліся, хто апынуўся ў першай паўфінальнай чацвёрцы шоу "Фактар.by 60+"

17 февраля 2024

Барытон з Вялікага тэатра Беларусі, дальнабойшчык з Мядзеля, які аб'ехаў амаль увесь свет, салістка народнага сямейнага ансамбля з Бярдоўкі, а таксама гукарэжысёр і зорка Дома ветэранаў у Мінску апынуліся ў першай паўфінальнай чацвёрцы шоу " Фактар.by 60+".

Наперадзе яшчэ два тэлекастынгі, па выніках якіх будзе сфарміраваны тузін артыстаў, што будуць змагацца за месца ў суперфінале праекта. Канкурэнцыя неабыякая!

Яны прыйшлі і даказалі ўсім, што "60+" - гэта не пенсія, а песня. А яшчэ музыка амаладжвае! Самаму старэйшаму ўдзельніку - Уладзіміру Лашаку - 81, а ён праспяваў як сапраўдны салавей, хоць па сваёй асноўнай прафесіі - вынаходнік. І такіх прыкладаў нямала.

Гісторыя кожнага ўдзельніка "Фактар.by" ўнікальная! Таму праграма з першага сезона набыла статус шоу для сямейнага прагляду.

Другая васьмёрка ўдзельнікаў тэлекастынга пакажа сябе ў наступную пятніцу. Новыя гісторыі, новыя песні і, вядома, новыя эмоцыі гледачам забяспечаны. Наперадзе яшчэ 5 выпускаў упадабанага шоу! Не прапусціце наступную серыю 23 лютага на "Беларусь 1".