Даведаліся, якія адукацыйныя ўстановы плануецца адкрыць у Мінску ў 2024-м

1 февраля 2024

Сталічная сфера адукацыі сёлета чакае адразу некалькі важных адкрыццяў. У Першамайскім раёне, напрыклад, узводзяць дзіцячы сад, а ў Кастрычніцкім - школу. Новую ўстанову сярэдняй адукацыі сёлета адкрыюць у мікрараёне Лебядзіны. Падрабязнасці ў Алены Вітко.

Новабудоўлі для адукацыі

Зараз - будаўнічыя краны, а хутка - вялікае студэнцкае наваселле. Адразу два інтэрнаты ўзводзяць у Мінску: уздоўж праспектаў Пераможцаў і Незалежнасці. Да "пераезду" рыхтуюцца навучэнцы фізкультурнага і тэхнічнага ўніверсітэтаў. Тым часам у БДУ з’явіцца новы фізкультурна-аздараўленчы комплекс. Зрэшты, на "фундаментальнай дыстанцыі" ёсць і дашкольныя праекты.

Падчас праектавання ўстаноў адукацыі заўсёды ўлічваюць запаўняльнасць суседніх аб'ектаў і шчыльнасць забудовы. Асабліва гэта актуальна ў новых жыллёвых комплексах. Напрыклад, Мінск Мір: цяпер там узводзяць школу больш як на тысячу месцаў. Яшчэ адзін "маналіт ведаў" адкрыюць у мікрараёне Лебядзіны.

І няхай адукацыйны аб'ект - на будаўнічым этапе, усе "навучальныя трэнды" ўжо віднеюцца. Новая школа - са спартыўным акцэнтам. Тут, напрыклад, будзе двухпавярховы басейн. Дзве чашы і трыбуны на 100 месцаў. Зараз спецыялісты праводзяць чарнавую аддзелку: ідзе тынкоўка. А пасля - гідраізаляцыя і цёплая падлога.

Усе тэхналагічныя ноу-хау і "брутальная экскурсія" - ад будаўніка са стажам. Андрэй Гур'еў у прафесіі 15 гадоў. Пачынаў сталяром, затым спецыяліст па апалубцы, а сёння - прараб.

На пляцоўцы штодня больш за 200 чалавек. Хутка чыставая эстафета. Тым часам у навучальных карпусах ужо афарбоўваюць сцены і ўкладваюць плітку, правяраюць лямпы і рыхтуюць прастору для школьнай мэблі.

Праектуюць і чатыры новыя школы. Дзве ў Цэнтральным раёне, а яшчэ ў Маскоўскім і Сокале. Дарэчы, толькі за апошнія 5 гадоў у сталіцы адкрылі 7 школ і 18 дзіцячых садкоў. А гэта звыш 10 тыс. месцаў для камфортнай адукацыі.