"Урокі дабра" ва ўсіх школах Беларусі будуць накіраваныя на прасоўванне ідэй добраахвотніцтва

31 августа 2023

Напярэдадні Дня ведаў Рэспубліканскі добраахвотніцкі цэнтр запусціў акцыю "Урокі дабра". Ва ўсіх школах краіны плануецца правесці мерапрыемствы, якія будуць накіраваныя на прасоўванне ідэй добраахвотніцтва. Сёння да рэалізацыі праекта ўжо гатовыя далучыцца 70 валанцёраў. Рэгістрацыя ахвочых працягваецца. Знайшліся валанцёры і ў самых малых гарадах і пасёлках. Да праекта можа далучыцца як школьнік або студэнт, так і педагог: Рэспубліканскім цэнтрам валанцёрства падрыхтаваныя метадычныя матэрыялы і прэзентацыі з улікам узроставых асаблівасцяў: для пачатковай, сярэдняй і старэйшай школ.

Дабраахвотніцкі цэнтр аб'ядноўвае больш як 70 тыс. чалавек

Рэспубліканскі  цэнтр аб'ядноўвае валанцёраў па ўсёй краіне. Сёння іх налічваецца больш як 70 тысяч. Самыя папулярныя кірункі - гэта сацыяльнае, спартыўнае і медыцынскае валанцёрства. Цэнтр бярэ на сябе поўнае суправаджэнне для ўстаноў адукацыі ў вобласці развіцця добраахвотніцкай дзейнасці.