Унікальныя артэфакты і новыя даследаванні ў Антарктыдзе - дасягненні беларускіх навукоўцаў былі прадэманстраваны на 16 міжнародных выставах

28 января 2024

У апошнюю нядзелю студзеня Беларусь адзначае Дзень навукі. Са святам, якое сімвалізуе сілу інтэлекту нацыі, дзеячаў сферы, работнікаў навукова-даследчых інстытутаў і ўстаноў вышэйшай адукацыі павіншаваў Прэзідэнт.

"Распрацоўкі айчыннай навукі былі і застаюцца залогам якасці нашага жыцця, а абнаўленне тэхналогій і ўкараненне інавацый ва ўсе сферы дзейнасці спрыяюць сацыяльна-эканамічнаму развіццю Беларусі. Працай многіх пакаленняў навукоўцаў і спецыялістаў створана магутная навуковая і вытворчая аснова, што дазваляе дзяржаве паспяхова вырашаць актуальныя задачы эканомікі, сацыяльнай і абароннай сфер, у поўнай меры забяспечваючы суверэнітэт і нацыянальную бяспеку", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Летась нашы навукоўцы і распрацошчыкі ўнеслі значны ўклад у інавацыйнае развіццё краіны.

Святлана Чарнова пагутарыла з тымі, хто знаходзіць адказы на любыя пытанні (гл. відэа).