Унікальная калекцыя рыб у Гродзенскім заапарку

11 мая 2022
Экзотыка ў Гродне. Крэветкі, рачкі і рыбы, у тым ліку марскія. У мясцовым заапарку праз 10 гадоў ізноў адкрылася аддзяленне акварыумаў. У экспазіцыі каля тысячы насельнікаў падводнага свету. Для іх  створаны камфортныя ўмовы, ёсць асобны басейн з залатымі рыбкамі. Супрацоўнікі заасаду збіралі калекцыю некалькі гадоў не толькі па ўсёй Беларусі, але і за мяжой. Кожны від патрабуе асаблівага догляду. 

Калекцыю падводных насельнікаў у Гродзенскім заапарку плануюць абнаўляць. У найбліжэйшы час у мясцовым басейне паселіцца кракадзіл.